Акцыя "пахаванне ільготаў" скончылася затрыманнямі
Больш за 70 чалавек удзельнічалі сёння ў акцыі-перфомансе супраць адмены ільготаў.
У раёне Нямігі маладзёны неслі ў руках труну, на якой было напісана "Ільготы", а таксама пахавальныя вянкі і ільготныя праезныя квіткі ў чорных рамках.
Літаральна праз 3 хвіліны ад пачатку акцыі, калі студэнты прайшлі ўсяго 100 метраў, на іх накінуліся супрацоўнікі АМАПу. Людзей білі, выкручвалі рукі. Агулам было затрымана каля 10 чалавек. Пасля гэтага каля Цэнтральнага РАУСа сабраліся каля 50 чалавек, каб патрымаць сваіх паплечнікаў. Прыкладна а 12-й ночы пацёх чалавек адвезлі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна. Іх будуць утрымліваць там да суда (да панядзелка).
Ілля Шуст, адзін з удзельнікаў акцыі, быў дастаўлены ў 4-ю клінічную бальніцу з траўмай галавы і гематомай нырак.
Міліцыянты пужаюць арыштаваных узбуджэннем крымінальнай справы за супраціў міліцыянту пры арышце.