ПСП  |    Форум  |    Контакты  |    Поиск по независимым сайтам Беларуси
 
На главнуюРекомендовать другу




Адны — сьвяткуюць, другія — смуткуюць
Сябры “Эўрапейскай кааліцыі” 7 лістапада будуць памінаць ахвяраў кастрычніцкага дзяржаўнага перавароту 1917 году.

Яны замовілі набажэнства па бязьвінна забітых у 1917 годзе і ў часы грамадзянскай вайны.

Сябры “Эўрапейскай кааліцыі”, у склад якой уваходзяць незарэгістраваная арганізацыя “Малады фронт”, Партыя свабоды і прагрэсу, аргкамітэт дзеля стварэньня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” і аб’яднаньне прадпрымальнікаў, будуць маліцца ў Сьвята-Петрапаўлаўскай царкве (вуліца Няміга, 4).

Памінаць ахвяраў грамадзянскай вайны, у якой загінулі сотні тысяч, калі не мільёны, будуць у 11:30.

Любоў Лунёва

Версия для печатиВерсия для печати | 07-11-2008, 00:55:00 | PSP.MINSK
   
Ссылки по теме