ПСП  |    Форум  |    Контакты  |    Поиск по независимым сайтам Беларуси
 
На главнуюРекомендовать другу




РЭЗАЛЮЦЫЯ КАНФЕРЭНЦЫІ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛ МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Мы, удзельнікі канферэнцыі Дэмакратычных сіл Магілёўскай вобласці (далей - ДСМ), заслухаўшы і абмеркаваўшы даклады "Выінікі працы кааліцыі за справаздачны перыіяд" і " Вынікі дзейнасці кааліцыі ў выбарчай кампаніі 2008 года па выбарах дэпутатаў Палаты Нацыянага Сходу Рэспублікі Беларусь" прыйшлі да наступных высноваў:

 

1.         Мы прызнаем дзейнасць ДСМ за мінулы год паспяховай. Мы ўхваляем
практыку фармавання кааліцыі "знізу", якая забяспечыла нам сапраўдную
каардынацыю ў сумеснай працы.



У акруговых выбарчых камісіях было зарэгістравана 24 ініцыятыўныя групы прадстаўнікоў ДСМ. Насуперак ціску і рэпрэсіям з боку дзяржаўных органаў, адміністрацый прадпрыемстваў і навучальных устаноў на сябраў ініцыятыўных груп, іх сем'і і на прэтэндэнтаў у кандыдаты, удалося зарэгістраваць 17 прадстаўнікоў ДСМ па 12-ці з 13-ці выбарчых акругаў на тэрыторыі вобласці.

 

2.         Мы адзначаем пэўную арганізаванасць у правядзенні выбарчай кампаніі,
якую прадэманстравалі наш абласны выбарчы штаб, групы падтрымкі
кандыдатаў і самі дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты. Мы падкрэсліваем,
што асноўная мэта нашага ўдзелу ў выбарчай кампаніі (ў рэальных беларускіх
умовах), а менавіта - выкарыстанне лягальных магчымасцяў для рознабаковай і
змястоўнай інфармацыйна-прапагандыскай працы з несельніцтвам - была
паспяхова дасягнута.

Удзельнікамі кампаніі з нашага боку былі зафіксаваны і даведзены да выбаршчыкаў, грамадскасці, назіральнікаў ад АБСЕ і іншых еўрапейскіх арганізацый і структур шматлікія факты парушэнняў з боку арганізатараў выбараў, праваахоўных органаў і дзяржаўных устаноў беларускага выбарчага заканадаўства, Канстытуцыі нашай краіны і, прынятых у дэмакратычным свеце, нормаў і правілаў правядзення актаў народнага волевыяўлення, адным з якіх ёсць выбары парламенту. Мы перакананы, што калі б адбылося сумленнае галасаванне і праўдзівы падлік галасоў выбаршчыкаў, то значная частка нашых кандыдатаў стала б дэпутатамі.

 

3.         Мы канстатуем, што на працягу апошняга года і ў час правядзення апошняй
выбарчай кампаніі кіраўніцтва нацыянальных Аб'яднаных Дэмакратычных Сіл
не справілася са сваімі абавязкамі. У сувязі з гэтым, мы лічым вынікі працы
цяперашняга кіраўніцтва АДС адмоўнымі, выказваем недавер і патрабуем яго
адстаўкі.

Лічым непрымальнымі існуючыя ў дзейнасці АДС механізмы каардынавання з рэгіёнамі, метады працы, сістэму выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў, а таксама шляхі іх рэалізацыі.

У дадзенай сітуацыіі мы бярэм на сябе адказнасць за выпрацоўку сваёй стратэгіі, маючай адбыцца ў краіне ў 2011 годзе, прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Пры гэтым мы не выключаем нашу падтрымку пэўнага прэтэндэнта на гэтую пасаду, які будзе вылучаны іншымі нацыянальнымі структурамі.

Мы падкрэсліваем, што гэтае рашэнне -- вымушаны крок. Ён тлумачыцца як памылкамі ў працы АДС, нежаданнем з боку кіраўніцтва прызнаваць і выпраўляць іх, так і ўсведамленнем той адказнасці за стан і лёс дэмакратычнага руху на Беларусі, якая кладзецца ў такіх умовах на кожнага з нас і вымагае, у прыватнасці, ад ДСМ рашучасці і рэальных дзеянняў.

 

Мы, удзельнікі абласной канферэнцыі дэмакратычных сіл, прапануем усім рэгіянальным палітычным і грамадскім суб'ектам, абласным і іншым рэгіянальным кааліцыям краіны, падтрымаць нас. Разам пачаць сумесную і ўзгодненую працу па


стварэнні новай прадстаўнічай і адказнай Нацыянальнай Каардынацыйнай Рады Кааліцыі Дэмакратычных Сіл Беларусі. Адным з шляхоў яе фармавання можа стаць справядлівы прынцып дэлегавання ў склад Каардынацыйнай Рады, які будзе забяспечаны вылучэннем прадстаўнікоў ад раённага ўзроўню на абласны, з абласнога ўзроўню - і асобна са сталічнага - на нацыянальную ступень. Такім чынам, ніхто не зможа патрапіць у адказны нацыянальны штаб дэмакратыі аўтаматычна, без шырокага і ступенчатага абмеркавання кожнай кандыдатуры, што будзе гарантаваць якасць і адказнасць як вылучэння, так і прыняцця рашэння па кожнай кандыдатуры.

 

Мы, удзельнікі канферэнцыі ДСМ, падцвярджаем сваю стратэгічную мэту - кансалідацыю ўсіх дэмакратычных сіл Магілёўшчыны, дзеля агульнай працы на дэмакратызацыю грамадства і краіны. Мы бачым сваю прыярытэтную задачу ў ажыццяўленні практычнай каардынацыі ў працы суб'ектаў кааліцыі на карысць эфектыўнага правядзення кожнай палітычнай кампаніі і ўсіх іншых шырокіх альбо дынамічных актуальных грамадска-палітычных акцый і мерапрыемстваў. Мы даручаем каардынацыйнай Радзе ўзяць пад увагу ўсебаковую дапамогу рэгіянальным кааліцыям і ўсемагчымае спрыянне іх дзейнасці. Таксама прымаем на сябе абавязак садзейнічання ўмацаванню і развіццю структур палітычных партый і грамадскіх арганізацый, якія стаяць на пазіцыях нацыянальнага Адраджэння і дэмакратыі. Мы будзем падтрымліваць незалежныя прафсаюзы і праваабрончыя арганізацыі, якія рэальна бароняць людзей і дапамагаюць ім. Мы цвёрда выступаем за развіццё незалежных СМІ і будзем аказваць гэтаму працэсу ўсялякую падтрымку.

 

Удзельнікі канферэнцыі звяртаюцца да ўсіх дэмакратычных актывістаў і лідэраў нашай вобласці і іншых рэгіёнаў краіны з прапановай далучыцца да нашых ініцыятываў. Сумеснай працай, ў бліжэйшыя гады, забяспечыць дасягнення пабудовы вольнай і дэмакратычнай Беларусі, якая будзе роўнай з іншымі ў цывілізаванай сям'і сучасных еўрапейскіх краінаў.

 

Мы гатовы прыняць і разглядзець іншыя прапановы вырашэння ўзнятых праблем ад аднадумцаў, калегаў і сябраў па агульнай працы. А таксама ад усіх, хто жадае далучыцца.

 

Магілёў, 16 лістапада 2008 г.



Версия для печатиВерсия для печати | 19-11-2008, 15:50:00 | PSP.MINSK