 |
Навігацыя |
 |
 |
БУДЗЬМА РАЗАМ! |
 |
 |
ДУХОЎНАЯ ПАЭЗІЯ |
 |
 |
Навіны за 2008 |
 |
 |
Бібліятэка маладафронтаўца: |
 |
 |
Раім наведаць: |
 |
|
 |
МАСАВЫЯ АНТЫКАМУНІСТЫЧНЫЯ АКЦЫІ Ў ДЗЕНЬ РАСПАДУ СССР
|
 |
 |
 У 11 гарадах Беларусі плянуюцца антыкамуністычныя акцыі ў межах кампаніі “КАМУНІЗМ ПАД ТРЫБУНАЛ!”, прымеркаваныя да гадавіны распаду “імпэрыі зла” – Савецкага Зьвязу.
Заяўкі на правядзеньне 8 сьнежня пікетаў ля помнікаў Леніну падалі маладафронтаўцы з Менска,Гомеля, Мазыра, Рэчыцы, Салігорска, Берасьця, Пінска, Кобрына, Асіповічаў, Баранавічаў і Ліды.
“Змагацца з камунізмам я ня бачу сэнсу, бо камунізму ў нашай краіне не існуе з 1991 года. Аднак адбылася пэўная рэінкарнацыя тых рэчаў, што адбываліся ў Савецкім Зьвязе. Некаторыя рэчы ў сёньняшняй рэчаіснасьці нас абураюць, як, напрыклад, тое, што ў кожным горадзе ёсьць помнікі Леніну, а ў той жа час помнікаў нацыянальным героям практычна няма. Мы выступаем супраць вяртаньня ў савецкую мінуўшчыну",- гаворыць намесьнік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла. [Працяг ...]
|
 |
 |
НЕЗАЛЕЖНЫЯ ГАЗЭТЫ ВЯРТАЮЦЦА, ПАЛІТВЯЗЬНІ ЗАСТАЮЦЦА?
|
 |
 |
 Стратэгія Эўразьвяза ў дачыненьні да Беларусі з 12 канкрэтных рэкамэндацыяў па дэмакратызацыі была ў вуснай форме скарочаная да пяці. Менск на яе адказаў сваёй неафіцыйнай стратэгіяй. У пісьмовым выглядзе беларускія ўлады канкрэтызавалі тры вусныя абяцаньні. Двухстаронкавы дакумент быў накіраваны ў эўраструктуры 19 лістапада.
Афіцыйны Менск піша, што "сур'ёзна разглядае тыя магчымасьці аднаўленьня супрацоўніцтва з Эўразьвязам, якія зьявіліся пасьля рашэньня Рады ЭЗ ад 13 кастрычніка". Кіраўнікі МЗС краінаў Эўразьвяза на паўгады часткова прыпынілі візавыя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў. Магчымасьць выяжджаць у ЭЗ вярнулі Аляксандру Лукашэнку.
У беларускім дакумэнце называюцца сёньняшнія "унікальныя магчымасьці" для паляпшэньня адносінаў: рашэньне міністраў замежных справаў заклала аснову для "аднаўленьня паўнавартаснага палітычнага дыялёгу", а супрацоўніцтва па "ключавых пытаннях узаемнай зацікаўленасьці расьце і становіцца ўсё больш рэальным".
Прыводзіцца таксама заява кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, якую ён зрабіў на Менскам форуме, аб гатоўнасьці да абмеркаваньня праблемаў, якія існуюць у адносінах паміж Беларуссю і ЭЗ. Макей абяцаў канкрэтныя крокі, але канкрэтызаваць іх не стаў.
Выявілася, што беларускія ўлады гатовыя зрабіць тры крокі, каб "прадэманстраваць сур'ёзнасьць намераў нармалізаваць адносіны з ЭЗ".[Працяг ...]
|
 |
 |
СТУДЭНТЫ-КАЛІНОЎЦЫ САЛІДАРНЫ З АЛЕСЕМ БАРАЗЕНКАМ (ФОТА)
|
 |
 |
 Сёньня беларускія студэнты, якія былі вымушаны зьехаць на вучобу ў Польшчу па палітычных матывах, правялі акцыю падтрымкі са зьняволеным актывістам "Эўрапейскай Беларусі" Алесем Баразенкам.
"У Беластоцкім унівэрсітэце на інфармацыйным стэндзе мы разьмясьцілі плякаты на польскай мове з надпісамі "Салідарнасьць", "Мы з табою!" і інфармацыю пра Алеся Баразенкуз заклікам пісаць яму лісты падтрымкі, - распавёў маладафронтавец-каліновец Аляксей Трубкін. [Працяг ...]
|
 |
 |
АЭС: ЗА ЦІ СУПРАЦЬ?
|
 |
 |
 Навошта АЭС нашае краіне? Калі гэтае пытаньне вы яшчэ сабе не задавалі, вельмі верагодна, што яно паўстане перад вамі само.
У гэтым артыкуле сабраныя асноўныя аргумэнты прыхільнікаў і праціўнікаў будаўніцтва АЭС. Азнаёмцеся зь імі і зрабіце СВОЙ выбар! [Працяг ...]
|
 |
 |
ПРЭЗЭНТАВАНЫ САЙТ "ЛІДА-ОНЛАЙН"
|
 |
 |
 У Сеціве зьявіўся новы маладафронтаўскі рэгіянальны праект - сайт "ЛІДА-ОНЛАЙН". Прывабны дызайн, навіны гораду і Беларуі, фотаздымкі і гісторыя Ліды, аналітыка і цікавыя артыкулы на розную тэматыку - тое, што прапаноўвае наведвальнікам рэсурс.
Усе матэрыялы публікуюцца выключна на беларускай мове, што і ёсьць адметнасьцю сайта. Таксама чытачам будуць даступны агляды падзей у моладзевым руху і дэмакрытычным асяродзьдзі, інтэрвію зь вядомымі асобамі. Ліда-онлайн - інтэрактыўны праект, тут можна прымаць удзел у дыскусыях і апытаньнях. [Працяг ...]
|
 |
 |
ВЯРХОЎНЫ СУД РАЗГЛЕДЗІЦЬ ЗАЯВУ АБ КУРАПАЦКІМ ПРАЦЭСЕ НАД КАМУНІЗМАМ (ФОТА)
|
 |
 |
 У гадавіну Нюрнбергскага працэсу над фашызмам маладафронтаўцы падалі ў Вярхоўны Суд заяву з патрабаваньнем правесьці аналягічны, Курапацкі, працэс над камунізмам, які толькі ў Савецкім Зьвязе загубіў больш нявінных людзей, чым фашызм ва ўсім сьвеце.
Ад імя Маладога Фронту заяву падпісалі Настасься Лойка і Аляксей Янушэўскі. Як паведаміла Наста Лойка, яе выклікалі на спэцыяльны прыём да судзьдзі Вярхоўнага Суду Корзуна М.Г, які зарэгістраваў заяву. Адказ павінен быць агалошаны празь месяц.
У той жа час 10 маладафронтаўцаў разгарнулі расьцяжку насупраць будынку Вярхоўнага Суду “НЮРНБЕРГСКІ ПРАЦЭС НАД КАМУНІЗМАМ!”.[Працяг ...]
|
 |
 |
ЗАТРЫМАНЫЯ МАЛАДАФРОНТАЎКІ НА ВОЛІ (АДНОЎЛЕНА)
|
 |
 |
 Напрыканцы акцыі “Нюрнбергскі працэс на камунізмам!” (пра саму акцыю падрабязна чытайце пазьней на нашым сайце) ахова Вярхоўнага суду, каля якога разгортваліся падзеі, затрымала непаўнагадовую актывістку Маладога Фронту Юлю Міхайлаву, якая фатаграфавала акцыю.
Празь некаторы час намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка зайшла ў Вярхоўны суд, каб даведацца пра далейшы лёс паплечніцы, аднак, ахова не дазволіла ёй выйсьці назад на вуліцу.
[Працяг ...]
|
 |
 |
ПАМЁР АЛЕГ ЛОЙКА
|
 |
 |
 Учора ў Слоніме пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр слынны паэт і літаратуразнавец Алег Лойка, якому ішоў 78 год.
Пісьменьнікі ведалі яго як цудоўнага паэта, студэнты філфака БДУ, дзе выкладаў Алег Лойка - як таленавітага і адданага выкладчыка...Прапануем Вашай увазе некаторыя вершы з творчай спадчыны Алега Лойкі.
Вера
Хапае яшчэ паперы,
Ды не хапае веры –
Ня той, якая з крыжамі,
А тым болей – з нажамі –
Веры самай простай –
Ад калыскі да пагоста,
Якую ніхто не адыме
Як Бацькаўшчыны імя.
Якая ж яна балесная,
Пачэсная – непачэснаю.
Як мала яе, мала —
У сэрцах змала.
О, беларускі людзе,
Калі ж у цябе прыбудзе
І ў шэры дзень, і ня ў шэры
У край свой мудрай веры!..[Працяг ...]
|
 |
 |
АБ ДЫЯЛЁГУ, ЛІБЕРАЛІЗАЦЫІ І МАКАРОННЫХ ВЫРАБАХ
|
 |
 |
 Мінула амаль два месяцы, як Эўрапейскі Зьвяз спыніў дзеяньне санкцыяў у дачыненьні да Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў беларускага рэжыму, распачаўшы гэтым новы этап беларуска-эўрапейскіх дачыненьняў пад умоўнаю назваю – “дыялёг”. З 13 па 16 лістапада адбыўся ХІ Менскі форум, які стаўся своеасаблівай квінтэсэнцыя гэтага самага “дыялогу”, па завяршэньні пакінуўшы, аднак, болей пытаньняў, чым адказаў. Піша Зьміцер Дашкевіч.
Дыялёг
Па-першае, аналізуючы нешта, нам трэба найперш даць характарыстыку панятку, які гэтае нешта азначае. “Дыялёг” (грэц. dialogos) у вуснай мове – моўная камунікацыя пасродкам абмену рэплікамі, у грамадзка ж палітычным значэньні гэтага слова – камунікацыя пасродкам саступак палітычных апанэнтаў адно аднаму, то бак крокамі насустрач. Крокамі, якія ўвасабляюць канкрэтнае дзеяньне.
Адбыўся, да прыкладу, дыялог паміж кобрынскімі маладафронтаўцамі і мясцовай філіяй БРСМу. Кіраўнікі структураў, не зважаючы на ідэалагічныя супярэчнасьці, вырашылі сумеснымі сіламі праводзіць беларусізацыю Кобрына. Гэта ёсьць дыялёг. Гэта ёсьць канкрэтны вынік. Альбо прыгадаем дыялог між ідэолягам Праляскоўскім і рок-музыкамі. Колькі дзідаў паламалі аналітыкі, камэнтуючы гэтую падзею, але мы маем таксама канкрэтны вынік – забароненую раней альтэрнатыўную музыку круцяць ад менскага мэтрапалітэну да дзяржаўнага радыё. Зважаючы ж на тое, што палову моладзі далучылася да нацыянальна-дэмакратычнага руху праз беларускамоўны рок, пераацаніць важкасьць гэтага дыялёгу цяжка.
З усяго ж таго, што было агучана на Менскім форуме эўрапейскімі чыноўнікамі, можна зрабіць выснову, што “беларуска-эўрапейскі дыялёг” заснаваны на простым да слёз: “Лукашэнка нам паабяцаў”.[Працяг ...]
|
 |
 |
У КАМПАНІІ "ЗА МТС ПА-БЕЛАРУСКУ" ЗЬЯВІЎСЯ САЙТ
|
 |
 |
 У межах грамадзкай кампаніі па беларусізацыі буйнейшага апэратара мабільнай сувязі МТС зьявіўся сайт "ЗА МТС ПА-БЕЛАРУСКУ!". На інтэрнэт-пляцоўцы можна спампаваць эл.вэрсію бланка для збору подпісаў ці падпісацца пад зваротам да кіраўніцтва кампаніі ан-лайн. Безумоўна, ёсьць інфармацыя пра ініцыятыву Маладога Фронту і Моладзі БНФ і апошнія навіны.
Арганізатары заклікаюць далучыцца да кампаніі "МТС па-беларуску" паставіўшы на сваіх блогах ды сайтах банэры, якія зьмешчаны на новым сайце.
[Працяг ...]
|
 |
|
 |
НАПІШЫ ЛІСТ БАРАЗЕНКУ! |
 |
 |
Аляксандру Баразенку, які знаходзіцца на Валадарцы ды ў дадатак да таго трымае галадоўку, неабходна нашая салідарнасьць.
Падтрымайма палітвязьня!
Напішы ліст Баразенку!
Адрэса: 220050 Менск, Валадарскага, 2, к.182. |
 |
 |
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ |
 |
 |
Далучайся! |
 |
 |
Нашыя чэскія партнэры |
 |
 |
Наш банэр |
 |
 |
Каталёгі |
 |
|